На беразе Дняпра ў горадзе Быхаў стаіць палацава-замкавы ансамбль пачатку XVII стагоддзя «Быхаўскі замак». Сёння замак знаходзіцца на рэкаструкцыі. Рэканструкцыя замка ўключана ў дзяржаўную праграму «Замкі Беларусі» на 2012—2018 гады. На сёння, аднак, зроблены толькі дзве вежы.

Так прыкладна калісьці выглядаў Быхаўскі замак. Фота БелТА.

Так прыкладна калісьці выглядаў Быхаўскі замак. Фота БелТА.

У 2005 годзе замак арандаваў Максім Сапега. Ён фермер і займаецца лесам. На той момант праход да замку быў закрыты высокай брамай. Цытадэль за савецкім часам была мэблевай фабрыкай, падпарадкоўвалася яго інфраструктуры, абрасла цаглянымі хлеўчукамі і страціла ўсе ўмацаванні, апроч палаца і тых дзвюх вежаў. Яшчэ дзве вежы ўплецены ў архітэктуру палаца.

Як выглядае Быхаўскі замак сёння? Зроблена мала чаго — пракладзена плітка і пастаўлены плот.

У 2013 годзе у горадзе Быхаў прайшоў Дзень пісьменнасці. У горадзе ўсё прыводзілі ў належны стан, і ўсё смецце знеслі ўнутр. А на сам замак расцягнулі палатно з выявай канчатковага варыянту выгляду.

На сёння гатовыя толькі дзве вежы, якія патынкавалі і пафарбавалі. Унутр вежаў трапіць немагчыма.

А вось так выглядалі вежы да рэканструкцыі.

Фота fotobel.by.

Фота fotobel.by.

На рэканструкцыю Быхаўскага замка да Дня пісьменнасці, які праходзіў 1 верасня 2013 года, было выдаткавана 900 мільёнаў беларускіх рублёў з рэспубліканскага бюджэту, 5 мільярдаў з абласнога бюджэту і 1 мільярд мясцовага бюджэту. Таксама на дабрачынны рахунак, адкрыты Быхаўскім райвыканкамам, паступіла 60 мільёнаў рублёў. У доларавым эквіваленце на 2013 год гэта каля 800 тысяч даляраў.

Пабываўшы ўнутры замку, не заўважыш нават малой часткі гэтых грошай. Але на сайце Магілёўскага райвыканкама паведамляюць, што грошы пайшлі на аднаўленне вежаў, ажыццяўленне кансервацыі фрагментаў замка, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, а таксама на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі.

Самі быхаўцы жартуюць: «Ну за тры гады хаця б вежы зрабілі». 

«Але натуральна, што замак не паспеюць прывесці ў нармальны стан за астатнія тры гады», — кажа мясцовая дзяўчына Люда.

На другім паверсе замка ўсё выглядае яшчэ больш сумна: усё рыпае і трымаецца на чэсным слове.

Дзірка, праз якую можна зазірнуць на першы паверх.

Дзірка, праз якую можна зазірнуць на першы паверх.

Вось такі мастацкі падыход да рэканструкцыі.

Вось такі мастацкі падыход да рэканструкцыі.

Затое ёсць цудоўны туалет.

Затое ёсць цудоўны туалет.

А такім чынам можна падняцца на другі паверх.

А такім чынам можна падняцца на другі паверх.

Захапляльны краявід з другога паверха замка. Захапляльны яшчэ таму, што і небяспечны.

Захапляльны краявід з другога паверха замка. Захапляльны яшчэ таму, што і небяспечны.

А так трэба спускацца з другога паверха.

А так трэба спускацца з другога паверха.

Мы патэлефанавалі ў Быхаўскі райвыканкам у аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі для высвятлення дакладнай інфармацыі. «Замоўцам з'яўляецца УВКП «Цэнтр па рэстаўрацыі» Магілёва. Саму ж працу выконвае ААТ «Пакроў», — кажа галоўны спецыяліст Раман Галынскі.

«Праект распрацаваны пад выгляд замка ў XVIII стагоддзі. Пад значныя змены падпадуць вежы».

Прыкладны выгляд Быхаўскага замку у XVIII стагоддзі. Фота БЕЛТА.

Прыкладны выгляд Быхаўскага замку у XVIII стагоддзі. Фота БЕЛТА.

Раман Дзмітрыевіч зазначыў, што фінансаванне на сёння ідзе з дзвюх праграм — «Замкі Беларусі» і «Культура Беларусі». І запэўніў, што грошы ідуць у патрэбным кірунку. «Рэстаўрацыя ідзе па пэўнай схеме. Першы этап ужо зроблены на 95%». У гэтым годзе запланавана дадаткова выдзеліць грошы. «Шмат грошай з гэтых фондаў сышлі на святкаванне Дня моладзі і іншых святаў».

У новым Быхаўскім замку будзе выставачная зала, музей і бібліятэка.

Быхаўскі замак быў збудаваны ў 1610—1619 гадах выбітным палкаводцам Янам Каралем Хадкевічам у якасці загараднай рэзідэнцыі на ўсходзе Рэчы Паспалітай. Быў абнесены землянымі валамі, акружаны ровам з вадой і ўмацаваны абарончымі вежамі. 

У 1628 перайшоў у рукі магната Льва Сапегі, які распачаў рэканструкцыю быхаўскай рэзідэнцыі. У замку, арыентаваным да Дняпра, размяшчаліся парадныя залы і жылыя пакоі, уваход у якія ішоў праз аркадную галерэю. У XVII і XVIII стст. палацавы комплекс служыў галоўнай рэзідэнцыяй быхаўскай лініі клана Сапегаў.

У 1654—57 Быхаў вытрымаў шматмесячную аблогу маскоўскага войска. За дапамогу Сапегаў шведскаму каралю разбураны ў гады Паўночнай вайны рускімі войскамі. Па заканчэнні баявых дзеянняў адбудаваны зноўку.

У ХІХ ст. расійскія ўлады сканфіскавалі замак ва ўладальнікаў за іх удзел у паўстанні, ён доўгі час пуставаў. У 1870-я пераабсталяваны пад казармы. У савецкі час яго канчаткова дабілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?