У ліпені гэтага года Беларусь разлічвае атрымаць новы крэдыт ад Расіі.

Аб гэтым паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, гутарачы 26 чэрвеня з журналістамі ў палаце прадстаўнікоў.

Паводле яго слоў, новы крэдыт будзе накіраваны на рэфінансаванне плацяжоў па абслугоўванні раней атрыманых ад Расіі крэдытаў. «Спадзяюся, крэдыт прыйдзе ў ліпені, — сказаў Амарын. — У гэтым месяцы будзе апошняя стадыя перамоў. Размова ідзе аб рэфінансаванні ранейшых крэдытаў Расіі».

Амарын адзначыў, што сума крэдыту «будзе не 760 млн. даляраў, як казаў расійскі пасол, будзе іншая сума». «Яна стане вядомая тады, калі прыйдзе крэдыт», — удакладніў ён.

Амарын таксама нагадаў, што ў красавіку Расія выдзеліла Беларусі крэдыт у 110 млн. даляраў на рэфінансаванне плацяжоў на карысць РФ.

На пытанне журналістаў, ці не супраць Расія рэфінансаваць беларускія плацяжы, Амарын адзначыў: «Не, прынцыпова не супраць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?