Шыльда з барэльефам з'явілася на месцы бітвы пад Палонкай у Баранавіцкім раёне. Так было адзначанае 355-годдзе адной з самых слаўных перамог у гісторыі Беларусі.

Мемарыяльны камень на месцы на месцы бітвы пад Палонкай стаіць з 1990-х. Да яго цяпер дадаўся новы, прыгожы, з годным барэльефам.

Бітва пад Палонкай адбылася 28 чэрвеня 1660 года. У ёй аб'яднаныя сілы Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага перамаглі войскі Маскоўскай дзяржавы.

Нашымі войскамі камандавалі Павел Ян Сапега і Стэфан Чарнецкі.

На чале маскоўскага войска стаяў князь Іван Хаванскі.

Бітве папярэднічала амаль паўгадовая аблога Ляхавіцкага замка.

3 Брэста праз Слонім сілы Рэчы Паспалітай рушылі на дапамогу абаронцам Ляхавічаў. Хаванскі з большай часткай свайго войска выступіў ім насустрач. Войскі сустрэліся пад Палонкай. 

Бітва скончылася поўным разгромам інтэрвентаў і стала пераломным момантам у доўгай вайне Рэчы Паспалітай супраць Швецыі, казакоў і Расіі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?