Расійская энергетычная кампанія «Інтэр РАТ» абвяргае інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб продажы даччынай структуры «Электрычныя сеткі Арменіі» (ЭСА) праз масавыя пратэсты.

«Не пацвярджаем інфармацыю аб продажы ЭСА», — заявілі ў «Інтэр РАТ».

Раней газета «Коммерсант» напісала пра тое, што «Інтэр РАТ» шукае пакупнікоў на армянскую кампанію «Электрычныя сеткі Арменіі», з-за якой пачаліся ў краіне пратэсты супраць павышэння тарыфаў на электраэнергію для насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0