Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына спадзяецца на нясумную прэзідэнцкую выбарчую кампанію, але без узрушэнняў. Пра гэта яна заявіла сёння журналістам у парламенце.

racyja.com

racyja.com

«Спадзяюся, што выбарчая кампанія будзе не сумнай, не соннай, але пры гэтым не даставіць турботаў і ўзрушэнняў, якія мы мелі ў 2010 годзе, — сказала Лідзія Ярмошына. — Калі мы ўбачым тых, хто мае намер стаць кандыдатам у прэзідэнты, зможам казаць пра тым, наколькі млява або весела пройдзе гэтая выбарчая кампанія».

Пры гэтым старшыня ЦВК са шкадаваннем канстатавала, што пакуль праяўляе актыўнасць толькі адна асоба, якая не можа вылучацца, бо не з'яўляецца грамадзянінам Беларусі па нараджэнні, — граф Аляксандр Прушынскі. «Ён чароўны, вясёлы чалавек, і ён актыўны, у той час як мы не можам яго зарэгістраваць», — патлумачыла Лідзія Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?