У інтэрнэце з'явілася відэа, знятае адным з наведнікаў выступу знакамітага расійскага сатырыка Міхаіла Задорнава. 

На ім чуваць урывак, як «гумарыст» прыпісвае тагачаснаму афіцыйнаму прадстаўніку Дзярждэпа ЗША Джэн Псакі словы аб прычынах крушэння малазійскага «Боінга» ва ўкраінскім небе. 

«Самалёт упаў таму, што быў цяжэйшым за паветра», — кажа Задорнаў, «спасылаючыся» на амерыканку. 

Пасля гэтых словаў зала пачынае смяяцца, а Задорнаў робіць вынік, што, тым не менш, «амерыкосы» уздзейнічаюць на ўвесь свет. 

Насамрэч словы пра «цяжэйшы за паветра самалёт» належаць расійскаму пракурору Андрэю Дзяліеву, які такім жартам у 2010 годзе пракаментаваў падзенне расійкага МіГ-31 у Пермскім краі. 

Тады, праўда, абодва лётчыкі катапультаваліся і засталіся жывымі. Пры крушэнні Боінга над Украінай 17 ліпеня 2014 г. загінулі 298 чалавек. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?