BMW ехаў па праспекце ў бок Уручча. У нейкі момант аўтамабіль паскорыўся, яго раскруціла і вынесла на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго ён выскачыў на тратуар, дзе ўрэзаўся ў прыпынак. Кіроўца BMW некаторы час пастаяў на месцы аварыі, пасля чаго збег.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у момант аварыі людзей на прыпынку не было. У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ.

У ДАІ Першамайскага раёна распавялі, што на аўтамабілі ўсталяваны рэгістрацыйны знак «у888нк 66 rus». Інспектары просяць усіх, каму нешта вядома пра месцазнаходжанне кіроўцы або аўтамабіля, патэлефанаваць на 222-17-17 (дзяжурная частка ДАІ Мінска) або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?