Нацыянальны банк даў дзвюм арганізацыям права на страхаванне насельніцтва ў замежнай валюце, гаворыцца ў паведамленні Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў. 

Паводле звестак асацыяцыі, дазвол прадастаўлены кампаніі «Стравіта» і кампаніі «Прыёрлайф». 

«Дзве страхавыя арганізацыі, якія займаюцца страхаваннем жыцця, атрымалі дазвол Нацыянальнага банка на выкарыстанне замежнай валюты ў разліках з фізічнымі асобамі па дагаворах страхавання, якія адносяцца да страхавання жыцця, у тым ліку дагавораў страхавання дадатковай пенсіі», — паведамляе асацыяцыя. 

Такім чынам, цяпер заключыць дамову страхавання кліенты названых арганізацый могуць не толькі ў беларускіх рублях, але і ў замежнай валюце. 

Нацбанк з 1 сакавіка 2015 года забараніў страхавым кампаніям ажыццяўляць разлікі з насельніцтвам у замежнай валюце. Гэтае рашэнне, як тлумачыў беларускі цэнтрабанк, накіравана на скарачэнне выкарыстання замежнай валюты ў разліках на тэрыторыі Беларусі і «павышэнне даверу насельніцтва да нацыянальнай валюты». 

Разам з тым кіраўніцтвам Мінфіна ў ходзе сакавіцкай калегіі ведамства заявіла аб немэтазгоднасці ўвядзення забароны на разлікі ў замежнай валюце для страхавых арганізацый, якія займаюцца страхаваннем жыцця. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?