З нагоды дзесяцігоддзя праект Google Earth запусціў функцыю Voyager, што збірае аб’екты ўсіх тыпаў на адной мапе: падсвечваюцца панарамы Street View, цікавыя спадарожнікавыя фота Earth View і свежыя спадарожнікавыя фота, трохвымяровыя макеты гарадоў і фотагід з экскурсійнымі маршрутамі.

Каб скарыстацца Google Earth, трэба спампаваць праграму для камп’ютара альбо для смартфона на Android ці на iOS, таксама ёсць плагін для Chrome. Калекцыя незвычайных спадарожнікавых фота Earth View расшыраная да паўтарох тысяч фота, праглядзець яе можна тут.

Акрамя ўласна Зямлі, Google Earth можа паказаць паверхню Месяца і Марса, а таксама даць пагуляцца ў авіясімулятар (націсніце ў праграме Ctrl+Alt+A).

Некаторыя здымкі з калекцыі Earth View:

Глядзіце таксама: «Земляпорна»: 12 найлепшых здымкаў нашай планеты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?