МВФ афіцыйна пацвердзіў, што Грэцыя не выплаціла ў тэрмін доўг у памеры 1,6 млрд еўра (1,8 млрд даляраў) пасля таго, як міністры фінансаў еўразоны адмовіліся падоўжыць праграму фінансавай дапамогі.

«Мы паведамілі выканаўчай радзе, што Грэцыя мае пратэрміноўку запазычанасці і можа атрымаць фінансаванне МВФ толькі пасля таго, як доўг будзе выплачаны», — сказаў прадстаўнік МВФ Джэры Райс.

У той жа час міністры еўразоны заявілі, што абмяркуюць прапанову Грэцыі аб новым плане па выхаду з крызісу.

Грэцыя — першая развітая краіна, якая не змагла пагасіць крэдыт МВФ і цяпер афіцыйна мае пратэрміноўку запазычанасці.

Выказваюцца асцярогі, што ў канчатковым выніку гэта можа прывесці да дэфолту і выхаду Грэцыі з еўразоны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?