«Мінулай ноччу жыхары ўсёй Зямлі маглі назіраць вельмі блізкае злучэнне Венеры і Юпітара — дзвюх самых яркіх планет», — распавёў «Нашай Ніве» фатограф і астраном Віктар Малышчыц і падзяліўся чароўнымі здымкамі. — Яны зблізіліся на небе на такую маленькую адлегласць, што паміж імі не змясціўся б нават дыск Месяца».

«На жаль, мы — жыхары паўночных шырот — не мелі магчымасці палюбавацца гэтым відовішчам напоўніцу, бо ў нас вельмі светлыя прыцемкі і ночы ў гэты час, — тлумачыць ён. — Але пры жаданні любы мог заўважыць на захадзе дзве яркія зоркі, што знаходзіліся вельмі блізка адна ад адной — Венеру і Юпітар».

Глядзіце таксама: Палярнае ззянне на фота Віктара Малышчыца

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?