Меркаваны ўдзельнік забойства Барыса Нямцова Анзор Губашаў, які даў пасля затрымання прызнальныя паказанні, просіць пра паўторны допыт, на якім можа адмовіцца ад гэтых слоў, піша «Коммерсант».

kommersant.ru

kommersant.ru

Прызнальныя паказанні Губашаў даў 18 сакавіка ў ізалятары «Лефортава», аднак затым ён адмовіўся ад свайго адваката. У пратаколе допыту гаворыцца, што затрыманы сам захацеў расказаць следчаму аб падрыхтоўцы забойства.

На допыце Губашаў заявіў, што даўно «назіраў» за Нямцовым, які «ганьбіў гонар нашай дзяржавы, правакаваў народ сваімі выступамі <…> апазіцыю замуціў, хацеў нейкі марш зрабіць».

Паводле яго слоў, Нямцоў «хацеў у агульным смуту навесці і як ва Украіне тут зрабіць», а таксама «забяспечваўся Захадам» і «фінансаваўся Баракам Абамам».

Нарэшце, палітык нібыта «закрануў нашага прарока», падтрымаўшы публікацыю карыкатур у французскім часопісе «Шарль Эбдо». «Нямцоў таксама пачаў лаяцца на прарока. Потым пачаў на іслам заікацца… У выніку дагаварыўся. У сувязі з гэтым мы яго прыбралі», - заявіў Губашаў, падкрэсліўшы, што не шкадуе аб гэтым.

Губашаў распавёў следчаму, што ў замаху ўдзельнічалі «брат» Заур Дадаеў (меркаваны стралок) і Беслан Шаванаў (загінуў пры затрыманні). Яны нібыта знайшлі ў інтэрнэце дадзеныя пра месца пражывання Нямцова, сачылі за ім са студзеня, а 27 лютага Дадаеў расстраляў палітыка ля сцен Крамля. Губашаў тады падкрэсліваў, што арганізатараў ці іншых саўдзельнікаў ў яго не было, а прызнальныя паказанні патлумачыў жаданнем зняць падазрэнні з «недатычных» арыштаваных Хамзата Бахаева, Тэмірлана Эскерханава і брата Шадзіда Губашава.

«Калі зараз прадставіўся б выпадак, я б яго яшчэ бы раз грохнуў. І яго, і любога іншага без розніцы, хто замахнуўся б на прарока. Любога! Я і Абаму не думаючы расстраляў бы, калі б такая магчымасць прадставілася б.

Новы абаронца Губашава палічыў паказанні блытанымі і выявіў у іх несастыкоўку са словамі Дадаева, ад якіх той пазней адмовіўся. Так, Губашаў не згадвае ніякага «Русіка», які нібыта даў машыну і пісталет для забойства, сцвярджаючы, што сам купіў ZAZ Chance у «нейкага чорнага». Таксама ён блытаецца ў аповядзе аб выкарыстанні мабільных тэлефонаў.

Крыніца газеты сцвярджае, што на паўторным допыце абвінавачваны можа дэзавуяваць свае папярэднія паказанні і прадставіць новую версію падзей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна