Прынамсі 11 вайскоўцаў егіпецкай арміі загінулі ў выніку атакі ісламістаў на Сінайскім паўвостраве ў Егіпце.

Смяротнікі ўзарвалі бомбу ў аўтамабілі побач з паліцэйскім участкам у горадзе Шэйх Зувейд, у правінцыі Паўночны Сінай.

Па непацверджаных пакуль дадзеных, некалькі вайскоўцаў захопленыя ў палон.

Мясцовыя СМІ тым часам паведамляюць аб цэлай серыі нападаў, якія забралі жыцці некалькіх дзясяткаў вайскоўцаў.

Напад адбыўсяпраз два дні пасля забойства ў Каіры генеральнага пракурора краіны Хішама Бараката.

Правінцыя Паўночны Сінай з'яўляецца ачагом напружанасці ў Егіпце. Найбольшую актыўнасць тут праяўляюць баевікі, звязаныя з групоўкай «Ісламская дзяржава».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?