Люксембург з 1 ліпеня заняў паводле ратацыі пасаду старшыні Еўрасаюза на бліжэйшыя паўгода. Адна з краін — заснавальнікаў ЕС выконвае гэтую функцыю ўжо 12-ы раз.

Кантакты Люксембурга з Бруселем вельмі цесныя: Жан-Клод Юнкер, які на працягу многіх гадоў займаў пасаду прэм'ер-міністра Люксембурга, з лістапада 2014 узначальвае Еўракамісію.

Чакаецца, што ў бліжэйшыя месяцы галоўнай тэмай Еўрасаюза будзе пазыковай крызіс у Грэцыі. Люксембург, у ходзе старшынства ў ЕС, мае намер засяродзіць першачарговую ўвагу таксама на такіх тэмах, як стымуляванне эканамічнага росту і працоўнай занятасці, абарона клімату, масавы наплыў нелегальных мігрантаў у Еўропу, унутраны рынак і знешнепалітычная ролю ЕС. Яшчэ адной тэмай для Люксембурга стане падатковая палітыка. Гэтая краіна на працягу многіх гадоў падавала прадпрыемствам падатковыя шчыліны.

Старшынства ў ЕС перайшло да Люксембурга ад Латвіі. З 1 студзеня 2016 пасаду старшыні Еўрасаюза пяройдзе да Нідэрландаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?