Студыя Deep End Games, заснаваная распрацоўшчыкамі класічных «стралялак» Bioshock і Dead Space, паспяхова завершыла збор сродкаў на сваю дэбютную гульню Perception. З запатрабаваных 150 тысяч даляраў было сабрана 168 тыс. Замовіць гульню можна было за 20 даляраў.

Гульня распавядзе гісторыю сляпой дзяўчынкі Кэсі. Гульцы пабачаць закінуты дом, захоплены таямнічай Прысутнасцю, у візуалізацыі гукаў — сваеасаблівай рэхалакацыі.

Гісторыя заснаваная на сапраўднай гарадской легендзе, папулярнай у Масачусэтсе.

Праз неардынарны слых і востры розум Кэсі знойдзе дом, што пераследуе яе ў снах, у мястэчку ў штаце Масачусэтс. Але рэальнасць акажацца страшнейшай за сны: дом захапіла нешта, што называюць Прысутнасцю, і пакаленнямі тэрарызуе яго жыхароў. Цяпер яно палюе на Кэсі.

Гераіня не будзе мець традыцыйнай для гульняў-хорараў зброі — хіба кіёк ды смартфон. Прыйдзецца хавацца і ўцякаць, каб раскрыць таямніцы Прысутнасці і не стаць яе ахвярай у розныя эпохі, што перажыў дом.

Perception выйдзе для персанальных камп’ютараў і неназваных кансолей. Меркаваная дата выхаду не называецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?