Выпадак адбыўся 24 чэрвеня а 17:00 каля прыпынку па вуліцы Сацыялістычнай у аграгарадку Солы (Смаргонскі раён).
За некалькі метраў ад прыпынку дзверы аўтобуса адчыніліся. З аўтобуса, у якім ехалі дзеці, на хаду выскачыў і паваліўся хлопчык 2004 года нараджэння (11 гадоў). З цяжкімі траўмамі галавы яго шпіталізавалі.
Следчыя агледзелі месца здарэння, цяпер апытваюць відавочцаў. Прызначылі судова-медыцынскую экспертызу і іншыя следчыя эксперыменты. Заведзена крымінальная справа ў адносінах да кіроўцы за парушэнне правілаў эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое прывяло да цяжкага цялеснага пашкоджання дзіцяці.