Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі Станіслава Зася выканаўцам абавязкаў дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі Беларусі.

Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 ліпеня.

Зась нарадзіўся ў Чарнігаўскай вобласці Украіны ў 1964 годзе.

У 1985 годзе з адзнакай скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1996 годзе з адзнакай і залатым медалём — Вайсковую акадэмію Беларусі, а ў 2005 годзе таксама з адзнакай і залатым медалём — Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба Расіі. Кандыдат вайсковых навук.

Праходзіў службу і працаваў ва Узброеных Сілах, МУС, КДБ, Памежных войсках. быў начальнікам аддзела ваеннага будаўніцтва галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка 1-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі. З 2008 года працаваў намеснікам Дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?