У аўторак, 7 ліпеня, у кнігарні «Ў» адбудзецца прэзентацыя кнігі эсэістыкі Сяргея Абламейкі «Мой Картаген».
Кніга выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды — ХХІ стагоддзе». Тэмы дыскусіі на прэзентацыі: беларуская ідэя, «русский мир» і смерць архітэктара ў Беларусі. Выступяць Аляксандар Лукашук, Уладзімер Арлоў, Вінцук Вячорка, Ірына Дубянецкая.
Пачатак а 19-й гадзіне.





