Студэнт-гісторык з Гродна Алесь Перагудаў прапанаваў паглядзець на выбітных дзеячоў беларускай гісторыі XIX-XX стагоддзяў у XXI стагоддзі.
«Згодна з іх знешнасцю і узростам я паспрабаваў уявіць, як бы яны выглядалі, калі б жылі сёння побач з намі», — патлумачыў ён і выказаў спадзеў на тое, што выявы нікога не пакрыўдзяць.
Перагудаў займаецца не толькі вясёлымі карцінкамі: у мінулым годзе ён пахваліўся ўнікальным даследаваннем знакаў, знойдзеных на плінфе Каложскай царквы.





