Спецыялісты вытворчага аб'яднання «Беларуснафта» завяршылі будаўніцтва самай глыбокай свідравіны на тэрыторыі Беларусі.
Як пішуць на сайце аблвыканкама, галоўныя задачы будаўніцтва свідравіны — пошук пакладаў вуглевадародаў у адкладах міжсалявога комплексу і ацэнка перспектыў нафтагазаноснасці падсолевага і верхнепратэразойскага комплексаў у межах Перадрэчыцкай міжсалявой пасткі.
Фактычная глыбіня свідравіны, якая атрымала назву №1 Перадрэчыцкага радовішча, склала 6755 м (праектная — 6680 м). Для правядзення гэтых работ закупілі спецыяльнае абсталяванне, якое раней у краіне не выкарыстоўвалася. На бурэнне сышоў 901 дзень.
У цяперашні час геолагі вядуць апрацоўку дадзеных, атрыманых у ходзе бурэння, якія будуць апублікаваныя ў ліпені бягучага года.
Да нядаўніх часоў самай глыбокай лічылася свідравіна №9001 Геалагічная — 5553 м. Адзнага была дасягнутая 24 жніўня 2008 года.





