Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня ў адпаведнасці з пунктам 18 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь надаў чарговыя воінскія і спецыяльныя званні. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Чарговае воінскае званне генерал-маёра нададзенае палкоўнікам Алегу Воінаву, Аляксандру Назаранку, Паўлу Ціханаву, Андрэю Гурцэвічу, Алегу Чарнышову.
Палкоўнікам юстыцыі Пятру Урублеўскаму і Сяргею Яўмененку нададзенае чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі.
Класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа нададзены пракурорам Мінскай і Гомельскай абласцей Алегу Лаўрухіну і Сяргею Аземшу.





