«Мы камусьці як костка ў горле. Вось гэта бедная, жабрацкая цэнтральнаеўрапейская невялікая дзяржава, і яны, аказваецца, яшчэ да гэтага часу жывуць, яны яшчэ не ваююць! Гэтым людзям хачу сказаць: вайны ў Беларусі не будзе, мы сваё шчасце знойдзем мірным шляхам, як гэта рабілі заўсёды», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці.

«Мы ганарымся тым, што мір, спакой і парадак — галоўны набытак нашай краіны. Без іх немагчыма ні развіццё, ні росквіт. Гэта той падмурак, на якім заснавана ўсё: і эканоміка краіны, і матэрыяльны дастатак кожнага, і шчаслівае жыццё нас і нашых дзяцей. Зберагчы мір, згоду, парадак — гэта не толькі задача дзяржавы і ўлады, калі хочаце, і абавязак кожнага чалавека, хто шчыра любіць сваю зямлю і свой родны дом», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0