На транспартнай развязцы Мінская кальцавая аўтамабільная дарога — Даўгінаўскі тракт унесены змены ў арганізацыю дарожнага руху.

У прыватнасці, як паведамляе аддзел ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы, арганізаваны бесканфліктны паварот налева на аўтадарозе Р58 пры пад'ёме на ўнутранае кальцо МКАД. Апрача таго, з мэтай выключэння затораў у гадзіны пік унесены змены ў дарожную разметку на гэтым участку — дабаўлена па адной дадатковай паласе для руху ў кожным напрамку (стала чатыры замест трох). 

У Дзяржаўтаінспекцыі ўпэўненыя, што гэтыя змены будуць садзейнічаць зніжэнню колькасці ДТЗ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?