2 ліпеня каля 11.20 паміж пасажырамі сталічнага аўтобуса №57 адбыўся канфлікт, які скончыўся панажоўшчынай.
«У аўтобусе №57 на Лібкнехта адзін мужчына нажом пяць разоў у галаву ўдарыў іншага пасажыра. Яго скруціў экіпаж ДАІ №671», - напісалі відавочцы.
Прадстаўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Сачак пацвердзіў інфармацыю.
«Каля 11.20 паміж двума пасажырамі аўтобуса №57 адбыўся канфлікт, адзін з пасажыраў нанёс іншаму нажавое раненне. Да аўтобуса быў накіраваны бліжэйшы экіпаж праваахоўнікаў — ім быў патруль ДАІ», - распавёў ён.
Пацярпелы пасажыр знаходзіцца на аперацыйным стале — за яго жыццё змагаюцца дактары.
Нападнік затрыманы і знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна.





