«Мы не валодаем дакладнай інфармацыяй. Накіравалі туды прадстаўнікоў пасольства для вырашэння пытанняў. Падрабязнасці будзем агучваць пазней», — расказалі «Нашай Ніве» ў пасольстве Кітая ў Беларусі.

Прадстаўнік дыпламатычнай службы адмовіўся ўдакладніць, з якімі патрабаваннямі выступілі кітайскія рабочыя.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», кітайцы патрабуюць выплаты запазычанасці па заробках.

Па іх словах, будаўнікам ужо тры месяцы не плацілі заробку.

Паводле нашай інфармацыі, будаўнікі адмовіліся размаўляць з прадстаўнікамі аблвыканкама і кіруючай кампаніі. Яны не жадаюць ні з кім размаўляць, акрамя пасла Кітая ў Беларусі. Яны маюць намер дайсці да Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?