Гран-пры фестывалю атрымала кампанія «Арт-сядзібы» — вышымайкі. Фотарэпартаж НН з цырымоніі «Аднак-2015».
Гран-пры фестывалю за 2015 год атрымаў праект «Вышымайка» «Арт-сядзібы». Павал Белавус, атрымаўшы дыплом, сказаў, што 3 гады «артсядзібаўцаў» выганялі з офісаў, і яны за гэты час загартаваліся, навучыліся змагацца за тое, каб было добра беларускай мове і культуры, а цяпер змаглі перамагчы. Ён заклікаў рэкламадаўцаў і бізнэсоўцаў не баяцца выкарыстоўваць беларускую мову ў рэкламе і бізнэсе.
Мэнеджар «Арт-Сядзібы» Павел Белавус атрымлівае ўзнагароду «Аднак-2015».
Адкрыццё фестывалю Аднак-2015.
Вядоўцы фэсту аднак - Ганна Хітрык і Павал Харланчук.
Ганаровыя статуэткі пераможцаў конкурсу.
Заля была запоўнена поўнасцю.
Стэнд кампаніі «Аліварыя» падчас фэсту Аднак-2015.
Ва ўнутранным дворуку цэнтра імя Ёханэса Раў падчас фэсту Аднак-2015.
Усяго ў конкурсе было 23 намінацыі — ад стрыт-арту і віруснай рэкламы да прынтоў і сацыяльнай рэкламы. Фестываль прайшоў пад дэвізам «Годны шлях рэкламіста» — як выклік і адказнасць да сучаснай прафесіі спецыяліста па камунікацыях у беларускай інфармацыйнай і медыяпрасторы.
Спіс пераможцаў па намінацыях:
Тэлевізійная рэклама тавараў
2 месца. Серыя ролікаў квасу «Хатні»: «Зюзя», «Прыкметы», «Кірмаш». Аўтар: рэкламнае агенцтва Forte Grey
Тэлевізійная рэклама паслуг
3 месца. Серыя ролікаў «У краіне Зая». Аўтар: Матэўш Адамскі, аддзел прамоцыі тэлеканала «Белсат»
Іміджавы рэкламны ролік
3 месца. «Банк БелВЭБ. Банк для вашых ініцыятыў». Аўтар: рэкламнае агенцтва Hunters Communications
Indoor-рэклама, постар
2 месца. «Увага! Зараз вылеціць птушка». Аўтар: рэкламнае агенцтва Hepta Group
Каляндар
2 месца. «Не маўчы па-беларуску». Аўтары: Дар’я Мандзік, Анатоль Лазар
Карпаратыўны стыль
2 месца. «Крывічы. Маю гонар, бо я донар». Аўтары: Алена Шыбут, Ирына Дубяга, брэндынгавая кампанія AIDA Pioneer
1 месца. «Літрадыё». Аўтар: дызайн-студыя 5005
Лагатып
3 месца. «Крывічы. Маю гонар, бо я донар». Аўтары: Алена Шыбут, Ірына Дубяга, брэндынгавая кампанія AIDA Pioneer
Паштоўкі, флаеры, запрашэнні і інш.
3 месца. Vieršnica. Аўтар: Юлія Галавіна, Алесь Плотка, пры ўдзеле Лізы Пастушэнка і Юліі Ляшкевіч
Рэкламныя сувеніры і бізнес-падарункі
1 месца. «Святы ў родных рытмах». Навагоднi вiнiл ад Vondel. Аўтар: група кампаній Vondel / Hepta
Ролікі для радыёэфіру
3 месца. Серыя радыёролікаў для кваса «Хатнi». Аўтар: рэкламнае агенцтва Forte Grey
Web-сайт
3 месца. Paštoŭka.by. Аўтары: Laisvės Studija, Кірыл Калбаснікаў, Ілля Шыла
Рэкламная кампанія ў сацыяльных сетках, кам’юніці
3 месца. #мнепатрэбна. Аўтары: Дар’я Кароль, Дзянiс Елiсееў, Аляксандр Шалiма, Дар’я Сабiнiна, Сяржук Ганчарэнка, Павел Грачоў, Марыя Сцяпанава
2 месца. «23 лютыя віншаванні ад Vondel Digital». Аўтар: група кампаній Vondel / Hepta
Вірусная рэкламная кампанія
2 месца. «Вышымайка». Аўтар: «Арт Сядзіба»
Друкаваная і вонкавая рэклама, постары, паштоўкі і інш.
3 месца. «Родныя даты». Аўтар: кампанія «БелЗнешРэклама»





