Словы «электронны парагенератар» выклікалі ў інтэрнаўтаў асацыяцыі са стылем стымпанк. Фота: steampunker.de

Словы «электронны парагенератар» выклікалі ў інтэрнаўтаў асацыяцыі са стылем стымпанк. Фота: steampunker.de

Ад 1 ліпеня прадаўцам у Беларусі забаронена выкарыстоўваць словазлучэнне для тавараў, прызначаных для персанальнай дастаўкі нікатыну па сродках інгаляцыі. Прычыны забароны не называліся, новай назвы замест забароненага словазлучэння Мінгандлю не прапанавала.

Хаця за парушэнне прадугледжаны штраф, амаль траціна крам выкарыстоўвае забароненае словазлучэнне. Каля паловы называюць тавар «парагенератарам».

З прагледжаных «Нашай Нівай» трох дзясяткаў інтрэнэт-крам 15 выкарыстоўвалі словы «электронны парагенератар» (яшчэ адна выкарыстоўвала і іх, і забароненае словазлучэнне), 8 — толькі забароненае словазлучэнне. Адна перайшла на словы «электронныя інгалятары» (яшчэ адна — часткова, разам з забароненым словазлучэннем), адна выкарыстоўвае слова «электронка».

Трапляліся і экзатычныя варыянты. Адна крама пазбягае назвы тавару, але калі прыходзіцца, піша «вэйп» (ад англ. vape, скарачэнне ад personal vaporizer — персанальны інгалятар). Другая крама выкарыстоўвае словазлучэнні «электронна-нікатынавы атамайзер» і «электронная мадыфікаваная прылада для выдзялення пары».

Пра штрафы тым, хто працягвае выкарыстоўваць забароненае словазлучэнне, пакуль не паведамлялася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?