Галоўная старонка VSeti.by на момант публікацыі

Галоўная старонка VSeti.by на момант публікацыі

Сацыяльная сетка VSeti.by паведаміла аб спыненні працы 30 лістапада 2014 года. Нядаўна на сайце з'явілася паведамленне аб аднаўленні працы.

«Дарагія сябры! Мы прынялі рашэнне зноў запусціць сацыяльную сетку Беларусі, — пішуць на сайце. — Усе вашыя звесткі захаваныя і будуць даступныя. У нас было дастаткова часу, каб падумаць над новым курсам развіцця сайта, вас чакае наперадзе шмат новага і цікавага».

Як распавёў Tut.by дырэктар сацсеткі Аляксандр Мяцеліца, у праекта з’явіліся новыя інвестары: «Да нас прыйшлі людзі, якія думаюць шырока і на перспектыву, якія разумеюць, што грошы сёння ёсць, а заўтра няма».

Пасля перазапуску чакаецца вяртанне каля траціны актыўных карыстальнікаў (па звестках на 2014 год сацсетка мела толькі некалькі тысяч актыўных карыстальнікаў). Рэгістрацыя ў сацсетцы стане закрытай — зарэгістравацца можна будзе толькі па запрашэнні дзейнага карыстальніка, што на думку Мяцеліцы падвысіць якасны склад аўдыторыі.

У сацсеткі з’явіцца інтэрфейс на беларускай мове, а дызайн стане больш строгім. Таксама з’явіцца інтэграцыя з «дзяржаўнымі сервісамі» (не ўдакладняецца, якімі менавіта) ды плацёжнымі сістэмамі.

Напярэдадні закрыцця сацсеткі Мяцеліца зрабіў рэзанансныя выказванні за ўвод расійскіх войскаў у Беларусь у выпадку прыходу апазіцыі да ўлады.

Чытайце таксама: TUT.BY выдаліць усе сляды першай беларускай сацсеткі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?