Пасля забастоўкі і маршу, якім кітайскія будаўнікі 2 ліпеня прайшлі з Добруша ў Гомель, запазычанасць ім пагасілі ў поўным аб'ёме. Больш яны прэтэнзій не маюць, паведамілі карэспандэнту «Нашай Нівы» ўчорашнія забастоўшчыкі.
Запазычанасць па заробках за 3 месяцы складала ад 9 да 10 тыс. юаней, што па курсе НБ РБ эквівалентна 22,3—24,8 млн беларускіх рублёў, або ў сярэднім ад 7,4 да 8,3 млн за месяц.
Учора, 2 ліпеня, кітайскія рабочыя, якія працуюць на будаўніцтве кардоннага камбіната ў Добрушы не выйшлі на працу, яны дайшлі пешшу да Гомеля і накіроўваліся ў Мінск. Толькі пасля доўгіх перамоў з кітайскімі дыпламатамі яны пагадзіліся сесці ў пададзеныя ім аўтобусы і вярнуцца ў Добруш.
Чытайце таксама:
У Добрушы забаставалі кітайскія рабочыя, яны калонай дайшлі да Гомеля, збіраліся ісці на Мінск
Пратэст кітайцаў згас, іх павезлі ў Добруш





