Беларуска Вольга Гаварцова выйграла ў матчы 3-га кола Уімблдонскага турніру ў славачкі Магдалены Рыбарыкавай з лікам 7:6, 6:3 і выйшла ў 1/8 фіналу гэтага прэстыжнага турніру.
У адной восьмай Вольга згуляе з амерыканкай Медысан Кейс [21-я на турніры].
Што да Вікторыі Азаранкі [23-я], то ёй будзе супрацьстаяць швейцарка Белінда Бенчыч [30-я].
Пераможца гэтага двубою ў 1/4 фіналу згуляе з адной з сясцёр Уільямс: Венус і Серэна гуляць адна супраць другой у 1/8 фіналу.