ВІТАНЬНІ
Віншую спадара Алеся Туровiча, паэта i проста добрага беларускага хлопца з нагоды 35‑годзьдзя ды 20‑годзьдзя творчай дзейнасьці. Посьпехаў! Мiхась
ПРАЦА
Праца для студэнтаў у вольны ад заняткаў час. Т.: (029) 615‑47‑76
КНІГІ, МАРКІ, ЗНАЧКІ, ВІДЭА
Цітоў «Геральдыка Беларусі», Чэкалаў «З гісторыі шляхты ў Беларусі і суседніх дзяржавах», Залівака «Генэалёгія Беларусі…». Камплект значкаў «Гарады Беларусі» (зацьверджаныя Магдэбурскім правам), маркі з гістарычнай сымболікай, відэазапісы рыцарскіх фэстаў. Таксама шукаю кнігі па беларусістыцы, гісторыі. Т.: (029) 753‑91‑96, [email protected], Менск 220030 а/с 195 (Алесю)
СПАЧУВАНЬНІ
Шчыра спачуваем Зьмітру Вінаградаву з нагоды сьмерці маці. Сябры, калегі
СЯБРОЎСКІЯ ПАДАРОЖЖЫ
Запрашаем у падарожжа 24 лютага (нядзеля) па маршруце: Менск—Белагруда—Вавёрка—Тарнава—Крупава—Дзікушкі—Малое Мажэйкава—Мураванка—Бердаўка—Менск. 14—17 сакавіка — «Падольскія Фартэцыі»: Камянец‑Падольскі—Хоцін—Меджыбож. Т.: 292‑54‑58; (029) 622‑57‑20; (029) 509‑12‑16; (029) 110‑19‑28