У сувязі з грэцкімі падзеямі ўва мне змагаюцца два пачуцьці. З аднаго боку, шкада тых амаль 40 працэнтаў разважлівых і адэкватных грэкаў, якія галасавалі «за», нягледзячы на патрыятычную рыторыку і заўсёднае жаданьне большасьці працягваць халяву. На самой справе, 40 працэнтаў — гэта даволі шмат у такой сытуацыі.

Але з другога боку, у маім стаўленьні пераважае зларадзтва. Хаця лепей давайце назавем гэта «пачуцьцем справядлівасьці». То бок, хочацца, каб краіна, якая гадамі жыла не па сродках, адказала за свой сьвядомы і дэмакратычны выбар. Каб яны выйшлі з зоны эўра і пачалі будаваць самастойна свой уласны анархічны сацыялізм — назло розным Бундэсбанкам. Можа яны ў рамках барацьбы з эксплуатацыяй усталююць пэнсію з 30-ці гадоў, увядуць бесплатную адукацыю, ахову здароўя і сто грам аліўкаў штодня. І каб гэта лягічна закончылася так як у Вэнэсуэле — чэргамі і талонамі. Бо вельмі часта толькі моцная падзеньне дапамагае нацыі зразумець, што яна няслушна жыве і гаспадараць.

Але вялікая імавернасьць, што гэтага ня будзе. Што добрыя крэдыторы зноў знойдуць шлях да кампрамісу, зноў працягнуць руку, каб не пакутавалі «простыя людзі». Адна надзея на Мэркель, якая ці не адзіная ў Эўропе можа дазволіць сабе думаць ня толькі пра найбліжэйшыя выбары, але і пра стратэгічныя рэчы.

А крута было б, каб грэкам сказалі — «ідзіце нафіг, жывіце як хочаце, як можаце, як прагаласавалі». Быў бы ўрок для многіх, і на гады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?