Кошт нафты маркі Brent на таргах у панядзелак ўпершыню з красавіка апусціўся ніжэй за 60 даляраў за барэль.

Днём 6 ліпеня кошт барэля Brent упаў да 58,60 даляра, а барэль WTI — да 54,25 даляра. У апошні раз настолькі нізкімі цэны на нафту былі ў сярэдзіне красавіка.

Агенцтва Блумберг лічыць, што кошты падаюць на фоне перамоваў пра будучыню ядзернай праграмы Ірана. Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, што бакі дасягнулі істотнага прагрэсу, аднак у некаторых пытаннях да кансэнсусу пакуль прыйсці не ўдалося.

Акрамя таго, агенцтва мяркуе, што дадатковы ўплыў на кошты аказваюць вынікі рэферэндуму ў Грэцыі, па выніках якога насельніцтва прагаласавала за адмову выконваць умовы крэдытораў па аздараўленні эканомікі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?