Выступ Дэймана Албарна і яго гурту Africa Express на фестывалі Roskilde у Даніі прыйшлося спыніць ахове. Вакаліста літаральна знеслі са сцэны на руках, перадае NME.

«Мне на*** [усё роўна — НН], хто што кажа. Калі вы хочаце больш, вы атрымаеце больш», — звярнуўся Албарн да натоўпу пасля прапановы ахоўніка завяршыць пяцігадзінны выступ.

Натоўп відавочна быў не супраць паслухаць музыку яшчэ (нават а чацвёртай ночы), але пад свіст з залі ахоўнік абхапіў Албарна і знес яго за сцэну. Ці пагражае гурту які-небудзь штраф, невядома.

Дэйман Албарн — таксама вакаліст гуртоў Blur і Gorillaz (апошні — віртуальна). У сваім праекце Africa Express выступае з гітарыстам Blur Грэмам Коксанам, гітарыстам Yeah Yeah Yeahs Нікам Зінерам і іншымі музыкамі. Разам з афрыканскімі музыкамі яны запісалі ў 2013 годзе альбом «Maison Des Jeunes».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?