Выклік амерыканцаў

Адказ японцаў

Амерыканская кампанія MegaBots кінула ў канцы чэрвеня выклік японскай Suidobashi Heavy Industries — хай іх гіганцкія робаты сыдуцца ў баі ды хай пераможа мацнейшы. У нядзелю, 5 ліпеня японцы прынялі выклік.

Абодвум гіганцкім робатам яшчэ спатрэбяцца новыя баявыя мадыфікацыі — бой між Megabots Mark 2 і Kuratas адбудзецца праз год.

Megabot Mark 2, што выступіць за амерыканцаў, мае вагу 5,4 тоны і рост 4,5 метры, страляе снарадамі з фарбай вагой у 1,4 кг. Японец Kuratas важыць толькі 4,5 тоны і мае рост 4 метры, але страляе шарыкамі меншых памераў з двух шасціствольных кулямётаў ды бутэлькамі з вадой з гранатамётаў. Першага кантралююць два пілоты, другога — адзін.

«У вас ёсць гіганцкі робат, у нас ёсць гіганцкі робат — вы ведаеце, што павінна адбыцца», — казалі амерыканцы ў выкліку.

«Мая рэакцыя? Хлопцы, зрабіце яго круцейшым, — адказаў японец. — Проста збудаваць нешта агромністае і павесіць на гэта гарматы — гэта вельмі па-амерыканску. Мы не можам дазволіць іншай краіне перамагчы. Гіганцкія робаты — гэта японская культура».

Амерыканскі бок не ўдакладняў дэталі бою. Японцы выказаліся за кулачны бой робатаў без выкарыстання зброі дальняга бою.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?