З 1 ліпеня купюра ў 50 беларускіх рублёў выйшла з абароту. Здаць яе ў любы банк можна да канца года, да 30 чэрвеня 2016 года яе яшчэ будзе прымаць Нацбанк. Але не ўсе купюры варта здаваць, заўважаюць беларускія калекцыянеры на сайце belbonistika.com.

Калекцыянеры пакуль не знаходзілі 50-рублёвых купюр серыі Дг 2000 года. Але калі такія купюры існуюць, за іх аддадуць больш за дзве тысячы даляраў. У 600 тысяч раз даражэй за намінал!

Месяц таму купюра ў 5 тысяч рублёў серыі АГ была прададзеная за 2 з лішнім тысячы даляраў. 50-рублёўка серыі Дг мае каштаваць яшчэ больш, сцвярджаюць калекцыянеры. Прычым купюра можа быць у любым стане, нават у даволі паганым.

За некаторыя іншыя 50-рублёвыя купюры таксама можна атрымаць добрыя грошы. Напрыклад, 3-6 даляраў дадуць за купюры серый Лк, Лл, Лм, Кг, Гм і Хм у ідэальным стане, а за Ло ў ідэальным стане — цэлых 12 даляраў (у пашкоджаным — 2 даляры).

Паглядзець поўную табліцу цэн на 50-рублёвыя купюры можна тут. На тым жа сайце можна адшукаць і іншыя рэдкія серыі беларускіх купюр, якія купяць за вялікія грошы.

Дарэчы, на 50-рублёўках 2000 года ёсць надпіс, што не адпавядае сённяшнім правілам беларускай мовы: з 2008 года пішам «пяцьдзЯсят» (так, як напісана на 50-рублёўках 2010 года), а не «пяцьдзЕсят» (як на старых купюрах).

Чытайце таксама: За 175 квадрыльёнаў зімбабвійскіх даляраў дадуць 5 амерыканскіх

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?