Сетка ўніверсітэцкіх кавярняў Gaudeamus — новае пазіцыянаванне камбіната грамадскага харчавання БДУ. У будучым плануецца пашырыць брэнд-кафэ на іншых факультэтах БДУ.

Пры ўваходзе адразу кідаецца ў вочы піва, якое стаіць на тэрасе. Але кіраўніцтва кавярні папярэдзіла, што піва будзе прадавацца толькі ў летні сезон.

Пры ўваходзе адразу кідаецца ў вочы піва, якое стаіць на тэрасе. Але кіраўніцтва кавярні папярэдзіла, што піва будзе прадавацца толькі ў летні сезон.

У калідоры — прыбіральні і ракавіны. Усё нагадвае звычайную ўніверсітэцкую сталоўку.

У калідоры — прыбіральні і ракавіны. Усё нагадвае звычайную ўніверсітэцкую сталоўку.

Колькасць месцаў не змянілася. Кавярня змяшчае 140 чалавек. 

Паўсюль вісяць вось такія паперкі з акцыямі. 

Паўсюль вісяць вось такія паперкі з акцыямі. 

У кавярні, акрамя асноўнай дзейнасці, будуць праводзіцца карпаратывы і нават вяселлі.

Пакуль што кавярня працуе ў тэставым рэжыме. Па-першае, цяпер усе студэнты раз'ехаліся, а па-другое, кавярні трэба аптымізаваць працу і меню. На сёння кухня працуе з 10:00 да 16:00. А ўжо з восені кавярня будзе працаваць аж да 23:00.

Часова кавярня падзяляецца на месца для самаабслугоўвання (фота вышэй) і месца, дзе кліентаў абслугоўваюць афіцыянты (фота ніжэй). Меню і цэны ў двух аддзелах розныя.

Мы прыйшлі а 15:40, каб выпрабаваць якасць кухні новага студэнцкага брэнд-кафэ. І, нягледзячы на тэставы рэжым, на паліцах засталося не так шмат ежы.

Салаты будуць каштаваць ад 4300 да 11400 рублёў.

Салаты будуць каштаваць ад 4300 да 11400 рублёў.

Цэны на мясныя вырабы вагаюцца ад 16 да 26 тысяч.

Цэны на мясныя вырабы вагаюцца ад 16 да 26 тысяч.

Таксама бюджэтным варыянтам будуць выпечка і сок — больш за 20 тысяч не аддасцё.

Вось меню сталоўкі:

Але гэта сталоўка. А чым можа здзівіць новая частка «Gaudeamus»? Распавядае адміністратар кавярні — Сяргей Хведаровіч.

«Гэта толькі пачатак. Мы збіраемся зрабіць бясплатны wi-fi і акцыі. Ужо сёння студэнты БДУ могуць харчавацца з 25-працэнтнай зніжкай».

Сярэдняя стыпендыя на гуманітарных спецыяльнасцях БДУ складае 739 300 рублёў. Мы вырашылі замовіць курыны стэйк, агароднінны мікс да мяса, малочны кактэйль. Замовы пацягнула на 61 400. Чакаць прыйшлося каля 15—20 хвілін.

Калі ўлічваць 25-працэнтную зніжку для студэнтаў БДУ, то цана замовы будзе складаць 46 100. На тыдзень такое харчаванне абыдзецца ў 230 500. Такім чынам у месяц на больш-менш здаровы абед трэба 1 014 200. 

У кавярні ёсць свой сайт, дзе можна замовіць дастаўку ежы.

Паўсюль вісяць дэматыватары з жартамі пра студэнтаў і іх жыццё.

Паўсюль вісяць дэматыватары з жартамі пра студэнтаў і іх жыццё.

Што тычыцца ежы — яна свежая і смачная. Усё прыпраўлена, добра засмажана і прыгожа выкладзена.

Меню кавярні:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?