Быў пару дзён у роднай старане (поўдзень Ганцавіцкага і поўнач Пінскага раёнаў), завітаў на пару гадзін да сваякоў у Баранавічах. Сустракаўся з многімі людзьмі — дзясяткамі. Пра што людзі гавораць? Пра тое, што ўжо даўно не было дажджу, што бульба і гародніна могуць прапасці, што ягады дробныя, што грыбоў няма… І АНІ СЛОВА ПРА «ВЫБАРЫ». А гутарыў жа не толькі са старымі цёткамі — з людзьмі розных званняў у тым ліку з людзьмі на пасадах, людзьмі, якія чытаюць газеты і зазіраюць у інтэрнэт ды адрозніваюць Грамаду ад БНФ. І НІХТО НЕ ПРАМОВІЎ СЛОВА «ВЫБАРЫ».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?