«Малітва» стане загалоўным нумарам у будучым беларускамоўным альбоме гурта, над якім музыкі цяпер працуюць.

Вакалістка Naka Наста Шпакоўская кажа: «Я адчуваю, што ён ствараецца пад уражаньнем вайны. Амаль кожная песьня прасякнутая паветрам несправядлівасьці таго, што дзеецца і роздумам наконт таго, што ўсё ж адбываецца з намі, калі ня мае меры цынічнасьць і страты не паддаюцца падліку. Менавіта гэтыя пачуцьці дапамаглі сфармаваць гучаньне песьні і паўплывалі на яе эмацыйны пасыл». Прэм’еру новага твору Наста вырашыла зрабіць 7 ліпеня — у дзень народзінаў Янкі Купалы, які напісаў гэтыя словы, якія ня толькі ня страчваюць актуальнасьць больш чым праз 100 гадоў, але і набываюць у цяперашніх абставінах новы сэнс.

Праца над «Малітвай» гурта Naka вялася ў студыі Vintagmixing з гукарэжысэрам Анатолем Шманаем пры супрацы з Андрэем Папковым. Гурт таксама працуе над кліпам на гэтую песьню, прэм’ера якога прызначана на кастрычнік. На канец восені прызначаны і рэліз альбому «Мая малітва», і канцэртная прэзэнтацыя.

Чытайце таксама: Суд за «Малітву»: Шпакоўская заплаціць Моўчану 9 млн кампенсацыі

Флэш-моб у дзеянні! Pauline запісала сваю «Малітву»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?