У гандлёвым цэнтры «Замак» па праспекце Пераможцаў у Мінску мужчына зваліўся з другога паверха.

«Пры правядзенні работ у адным з тэхналагічных памяшканняў на другім паверсе гандлёвага цэнтра 40-гадовы аддзелачнік наступіў на праём, закрыты гіпсакардонам. Матэрыял праламаўся, і мужчына зваліўся на першы паверх у цэнтр гандлёвай залы крамы», — паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Пацярпелы шпіталізаваны ў бальніцу. Па папярэдніх дадзеных, у яго дыягнаставаная чэрапна-мазгавая траўма і траўма шыйнага аддзела хрыбетніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0