Аляксандр Лукашэнка 8-9 ліпеня зробіць рабочы візіт у горад Уфа Расійскай Федэрацыі.

Беларускі лідар прыме ўдзел у мерапрыемствах, звязаных з правядзеннем сустрэч на вышэйшым узроўні міждзяржаўнага аб'яднання БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў краін, што ўваходзяць у БРІКС, з лідарамі запрошаных дзяржаў для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў сусветнай палітыкі, эканомікі, фінансавай сферы.

Лукашэнка таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?