Пяты месяц беларусы застаюцца чыстымі прадаўцамі наяўнай валюты, падтрымліваючы стабільна высокімі аб'ёмы здачы. Па дадзеных Нацбанка, у чэрвені беларусы прадалі наяўнай валюты на 106,9 млн даляраў больш, чым купілі.

У параўнанні з маем аб'ём чыстага продажу скараціўся амаль удвая. У разгар сезону адпачынкаў беларусы прыкметна павялічылі куплю валюты, але і аб'ёмы продажу выраслі. Паводле ацэнак экспертаў, аб'ёмы продажу застаюцца высокімі з-за зніжэння рублёвых даходаў і неабходнасці тратаў валютных зберажэнняў для бягучага спажывання.

Па дадзеных Нацбанка, у чэрвені грамадзяне павялічылі куплю наяўнай валюты на 29,3% у параўнанні з маем да 508,3 млн даляраў. Гэта максімальны аб'ём у гэтым годзе. Продаж валюты вырас на 2,4% да 615,2 млн даляраў.

З улікам безнаяўнага продажу валюты насельніцтва таксама застаецца чыстым прадаўцом. У студзені — чэрвені грамадзяне прадалі 3,657 млрд даляраў, купілі - 2,968 млрд.

Сальда куплі-продажу валюты беларускімі суб'ектамі гаспадарання за шэсць месяцаў было таксама адмоўным. Рэзідэнты купілі 9,016 млрд даляраў, прадалі — 9,078 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?