Муж і жонка з Ліды (Гродзенская вобласць) адправіліся на Чорнае мора ў свой мядовы месяц. Але адпачынак скончыўся трагедыяй, пішуць «Прынёманскія весці».

Маладыя людзі планавалі адпачыць 15 дзён. У Анапе (Краснадарскі край, Расія) пара пасялілася ў адным з домікаў. Там жа яны пазнаёміліся з адной жанчынай.

Разам з ёй у адзін з дзён лідчане пайшлі на пляж.

Муж і жонка ўладкаваліся на надзіманым матрацы, сказаўшы прыяцельцы, што будуць загараць на вадзе.

Вось як пракаментавала здарэнне жанчына следчым:

«Я ўлеглася загараць на беразе. Заснула. Праз 20 хвілін расплюшчыла вочы, сяброў убачыла удалечыні на матрацы. Зноў заснула. А калі праз паўгадзіны прачнулася — іх ужо не было відаць. Пайшла да ратавальнікаў. Тыя паднялі вадалазаў, катары. Але нічога…»

Вядома, што зніклых мужа і жонку шукалі некалькі сутак — з вадалазамі, верталётамі. Але ўсё дарэмна.

Мясцовыя ратавальнікі патлумачылі гэтую трагедыю так: 

«У той дзень быў моцны вецер, так званы цягун. Гэта злавесная прыродная з'ява.

Ён падымае хвалі на 2-метровую вышыню, як у акіяне. Адправіцца на ваду на матрацы ў такі дзень было фатальнай памылкай. Паўгадзіны плавання — і, хутчэй за ўсё, пара — у адкрытым моры. Там хвалі могуць дасягаць 3—4 метраў у вышыню. Утрымацца на матрацы практычна немагчыма».

У маладой жанчыны засталіся дзяўчынка-падлетак і 5-гадовы сын. Вырашаецца пытанне апекі над дзецьмі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0