Пракуратурай Мінскай вобласці для разгляду ў абласны суд адпраўлена крымінальная справа ў дачыненні да неаднаразова судзімага 40-гадовага жыхара Маладзечанскага раёна.

Ён абвінавачваецца ў разбойным нападзе, згвалтаванні і наўмысным забойстве з асаблівай жорсткасцю 68-гадовай жанчыны, а таксама ў наўмысным падпале яе дома. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Ларыса Пархімовіч.

Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы праводзілася ўпраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Паводле звестак следства, мужчына вызваліўся ў пачатку снежня 2014 года з месцаў пазбаўлення волі. У 20-х чыслах гэтага ж месяца ў вячэрні час, будучы ў стане алкагольнага ап'янення дома ў знаёмай яму 68-гадовай жанчыны ў суседняй вёсцы ў Маладзечанскім раёне, калі яна застала яго пры ўчыненні крадзяжу мабільнага тэлефона, электрачайніка і кашалька, што належалі ёй, прымяніў у дачыненні да пажылой жанчыны насілле, небяспечнае для жыцця і здароўя.

Паваліў яе на падлогу і, пераследуючы раптам узніклую задуму, згвалтаваў пацярпелую. У працэсе ўчынення згаданых дзеянняў абвінавачваны з мэтай пераадолення супраціўлення пацярпелай нанёс ёй цяжкія цялесныя пашкоджанні, небяспечныя для жыцця.

Падчас разбойнага нападу злачынцам выкрадзена маёмасць на 417 тыс. рублёў.

Жадаючы ўтаіць сляды ўчыненых злачынстваў і маючы задуму забіць пажылую жанчыну, усведамляючы, што пасля нанясення ёй мноства цялесных пашкоджанняў, пацярпелая яшчэ жывая, абвінавачваны падпаліў дом, у якім знаходзілася ахвяра, дачакаўся, пакуль яго ахопіць полымя, пасля чаго ўцёк з месца злачынства.

Жанчына ў муках памерла на месцы здарэння ад траўмы галавы і тулава, пераломаў касцей шкілета, кровазліцця пад абалонкі галаўнога мозгу, разрыву печані, апёкавай траўмы, што ўскладніліся шокам у камбінацыі з атручэннем чадам.

У выніку падпалу быў знішчаны жылы дом і маёмасць, што была ў ім, на агульную суму большую за 72 млн. рублёў.

Дзейным крымінальным заканадаўствам за разбойны напад, учынены з нанясеннем цяжкага цялеснага пашкоджання, прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў, за ўчыненне згвалтавання — да 7 гадоў пазбаўлення волі.

За наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне маёмасці, учыненыя агульнанебяспечным спосабам, што мела вынікам нанясенне ўрону ў буйным памеры, прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў.

За наўмыснае забойства, учыненае агульнанебяспечным спосабам, з асаблівай жорсткасцю, звязанае са згвалтваннем і разбоем, судом можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 25 гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротная кара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?