Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у горад Уфа Расійскай Федэрацыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Як чакаецца, беларускі лідар 8—9 ліпеня возьме ўдзел у мерапрыемствах, звязаных з правядзеннем сустрэч на найвышэйшым узроўні міждзяржаўнага аб'яднання БРІКС і ШАС.

Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў краін, якія ўваходзяць у БРІКС, з лідарамі запрошаных дзяржаў для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў сусветнай палітыкі, эканомікі, фінансавай сферы.

Лукашэнка таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.

***

ШАС — рэгіянальная міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе Кітаем, Расіяй, Казахстанам, Таджыкістанам, Кыргызстанам і Узбекістанам. За выключэннем Узбекістана ўсе гэтыя краіны з'яўляліся ўдзельніцамі «Шанхайскай пяцёркі», заснаванай у выніку падпісання ў 1996-1997 гадах пагадненняў аб умацаванні даверу ў вайсковай вобласці і аб узаемным скарачэнні ўзброеных сіл у раёне мяжы.

БРІКС — група з пяці буйных краін: Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0