На МКАД у ноч на 8 ліпеня мікрааўтобус «Фальксваген» пратараніў машыну дарожных службаў: кіроўца мікрааўтобуса загінуў на месцы.

Аўтамабіль «Фальксваген», рухаючыся ў другой паласе па знешнім кальцы МКАД з боку праспекта Дзяржынскага ў напрамку Кіжаватава, урэзаўся ў аўтамабіль прыкрыцця дарожных службаў, які быў пазначаны адпаведным чынам і стаяў на месцы.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца мікрааўтобуса, жыхар Магілёва 1974 года нараджэння, заснуў за рулём. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы. Аўтамабіль належыць юрыдычнай асобе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?