Харысан Форд у ролі Хана Сола часоў першай трылогіі

Харысан Форд у ролі Хана Сола часоў першай трылогіі

Кінасусвет «Зорных войнаў» разрастаецца: у дадатак да трох новых эпізодаў асноўнай сагі, спін-офаў пра паўстанцаў і пра Бобу Фэта з’явіцца спін-оф пра Хана Сола, паведамляецца на афіцыйным сайце «Зорных войнаў».

Фільм пра Хана Сола выйдзе 25 мая 2018 года і распавядзе пра яго жыццё да знаёмства са Скайвокерамі. Ці вернецца Харысан Форд да ролі Хана Сола ў гэтым фільме, невядома.

Падрабязнасці пра акцёрскі склад не раскрываюцца. Улічваючы, што Харысан Форд выканае ролю немаладога Хана ў новых эпізодах асноўнай сагі, а спін-оф распавядзе пра значна маладзейшага героя, на галоўную ролю можа быць абраны і іншы акцёр.

Прадзюсарамі фільма стануць Крыстафер Мілер і Філ Лорд (рэжысёры і сцэнарысты «Лега. Фільма»), сцэраныстамі — Лоўрэнс Кэсдан (які пісаў сцэнар да двух фільмаў першай трылогіі) і яго сын Джон Кэсдан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?