Пачатковыя продажы разумнага гадзінніка Apple Watch былі блізкімі да прагнозаў і, па чутках, аб’ёмаў вырабу. Але потым нешта пайшло не так: продажы значна ўпалі, піша MarketWatch са спасылкай на даследаванне Slice Intelligence.

На старце продажаў у красавіку Apple Watch куплялі па 200 тысяч на дзень. Цяпер купляюць менш за 10 тысяч на дзень. Спад продажаў пасля старту чакаўся, але не такі вялікі.

Дзве траціны набытых гадзіннікаў — Apple Watch Sport за 349 даляраў, самая танная версія гадзінніка. Залатых гадзіннікаў (па 10—17 тысяч даляраў за асобнік) купілі толькі 2 тысячы. Страты для Apple невялікія: гадзіннікавы бізнэс скадае толькі 4% ад ацэнкі агульнага бізнэсу Apple.

«Такі спад у продажах, калі гэта праўда, выглядае злавесна, — піша Market Watch. — Apple Watch важнейшы за любы хуткі прыбытак».

Выданне нагадвае, што разумны гадзіннік — першы новы тып прадуктаў пасля смерці заснавальніка Apple Стыва Джобса. Да таго ж, прадукт адносіцца да насімай тэхнікі, а гэты рынак можа прынесці вялікі прарыў у продажах. Праўда, на рынку ўжо даўно ёсць канкурэнты: у прыватнасці, Market Watch згадвае распрацоўкі Fitbit, амерыканскай кампаніі з цэнтрам распрацоўкі ў Беларусі.

Чытайце таксама: Першыя Apple Watch у Беларусі. Уражанні ўладальніка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?