Пра гэта паведамляецца ў штотыднёвай справаздачы назіральнай місіі АБСЕ з расійскіх КПП «Гукава» і «Данецк» ад 7 ліпеня.
Згодна з АБСЕ, вялікая колькасць грузавікоў перасякае мяжу ў абодвух напрамках. Большасць грузавікоў зарэгістраваныя ў Луганскай вобласці, але назіральнікі таксама ўбачылі грузавікі з беларускімі і расійскімі нумарамі.
«Назіральнікі зафіксавалі, што за справаздачны тыдзень колькасць грузавікоў, зарэгістраваных у Беларусі, зменшылася з 48 да 38. Было заўважана, як гэтыя грузавікі перасякалі мяжу ў абодвух напрамках», — сцвярджаюць назіральнікі.
Што знаходзілася ў грузавіках, невядома.





