Расія наклала вета на рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН аб асуджэнні разні ў югаслаўскім горадзе Срэбраніца ў 1995 годзе.
Вялікабрытанія ўнесла на разгляд гэтую рэзалюцыю, нягледзячы на пратэст Расіі і Кітая.
Пасля пасяджэння Рады Бяспекі пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін заявіў, што прыняцце праекта рэзалюцыі па Срэбраніцы абвастрыла б сітуацыю на Балканах.
Раней баснійскія сербы звярнуліся з просьбай да Расіі накласці вета на прыняцце гэтай рэзалюцыі.
У пачатку лета 1995 сербскі генерал Ратка Младзіч пачаў буйнамаштабнае наступленне на Срэбраніцу. 11 ліпеня горад паў. Паводле ацэнак Міжнароднага суда ААН, пасля захопу горада былі забітыя каля 8 тысяч мусульман.





